Гусакоў: уз'яднанне беларускага народа - адна з лёсавызначальных падзей для дзяржаўнасці
"Адной з лёсавызначальных падзей з'яўляецца ўз'яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. Як сведчыць гісторыя, беларускаму народу давялося прайсці доўгі і драматычны шлях рэалізацыі ідэі сваёй дзяржаўнасці ў складаных і супярэчлівых знешнепалітычных і ўнутрыпалітычных абставінах", - сказаў Уладзімір Гусакоў.