У Мінскай вобласці ў 2024 годзе пабудуюць амаль мільён квадратных метраў жылля
У 2023 годзе ў Мінскай вобласці ўвялі ў эксплуатацыю 1237,4 тыс. кв.м
жылля, у тым ліку з дзяржпадтрымкай - 271,3 тыс. Лідарам па аб’ёмах
уведзеных у строй аб’ектаў традыцыйна стаў Мінскі раён, дзе здадзена
больш як 450 тыс. кв.м жылля. За ім ідуць Барысаўскі, Дзяржынскі і
Смалявіцкі раёны.