Хакеісты мінскага "Дынама" прымуць ніжнякамскі "Нафтахімік"
Сапернікам "зуброў" будзе "Нафтахімік" з Ніжнякамска, які да гэтага часу вядзе барацьбу за выхад у плэй-оф ад Усходняй канферэнцыі. На гэты момант каманда з Татарстана ідзе на Усходзе дзявятай, за тры паядынкі да канца рэгуляркі ўступаючы чатыры ачкі "Амуру", які замыкае топ-8.