Дзяржстандарт прапрацоўвае пытанне змяненняў у тэхрэгламенты ЕАЭС на цацкі і прадукцыю для дзяцей
Алена Маргунова адзначыла, што цяпер у ЕАЭС прапрацоўваецца ініцыятыва Рэспублікі Беларусь па ўзмацненні патрабаванняў да цацак і прадукцыі для дзяцей. "Цацкі не павінны выклікаць псіхалагічных узрушэнняў у дзяцей. Яны не павінны змяшчаць ніякіх сцэн насілля, агрэсіі і аказваць негатыўны ўплыў", - падкрэсліла яна.