Больш за 6,9 млн грамадзян уключаны ў спісы для галасавання на выбарах дэпутатаў
"Сёння пачалося датэрміновае галасаванне. Яно будзе праводзіцца з 12.00 да 19.00 з 20 па 24 лютага ўключна. Гэта норма не новая для беларускага выбарчага заканадаўства, як і для шэрага іншых краін, дзе таксама прадугледжана датэрміновае галасаванне. Сёння вечарам ужо будуць папярэднія лічбы па колькасці грамадзян, якія прыйшлі на ўчасткі", - расказаў Ігар Карпенка.