Хрэнін: 8 Сакавіка - знак глыбокай павагі і прызнання важнай ролі жанчын у грамадстве
"Наша сустрэча праходзіць напярэдадні аднаго з самых светлых і радасных
свят у нашай краіне - свята вясны, Дня жанчын. У нашай краіне гэта свята
арганічна аб'яднала любоў, павагу і пяшчотнае стаўленне мужчын да
прыгожай палавіны чалавецтва", - заўважыў міністр абароны.