Пра надвор’е - 20 лістапада ў народным календары Фядот
Надвор’е на тэрыторыі Беларусі вызначалі атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі прайшоў снег, па ўсходняй палове краіны - моцны снег, месцамі была слабая мяцеліца. На асобных участках дарог адзначалася галалёдзіца. Удзень па паўднёвым усходзе парывісты вецер.br
br
20 лістапада магнітных бур на тэрыторыі рэспублікі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.br
br
Заўтра ў народным календары Фядот. У гэты дзень назіралі за тым, як замярзаюць рэкі і ўтвараецца снежнае покрыва, і рабілі прадказанні будучага ўраджаю: калі снег на дарозе пагоркам укладваецца, то і хлеб пагоркам - вельмі многа хлеба ўродзіць; калі лёд на рацэ становіцца кучамі - і хлеба будуць кучы вялікія; калі ж гладка лёд замярзае, хлеб не ўродзіцца.br
br
supiФото:pixabay.com/i/sup
hr
br