Наталля Сліж: Нейкіх добрых рэчаў можна не чакаць
"Госць Рацыі" кандыдат гістарычных навук, астролаг Наталля Сліж.
Artykuł Наталля Сліж: Нейкіх добрых рэчаў можна не чакаць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Не толькі палітычныя эліты вырашаюць праблемы заўтрашняга дня. На пытанні нашага карэспандэнта Якуба Сушчынскага адказала „Госць Рацыі” астролаг Наталля Сліж.
Яна перакананая, што кожны чалавек асобна, ствараючы атмасферу вакол – можа альбо зрабіць свет лепшым, ці наадварот – занурыць яго ў цемру:
РР: Як будзе мяняцца свет бліжэйшыя месяцы? Ці завершыцца вайна?
– Можна сказаць, што мы зараз уваходзім у самы складаны перыяд. Гэты складаны перыяд звязаны не толькі з вайной, але і з няграматнай палітыкай усіх элітаў. Па сутнасці ўсё можна было прайсці зусім па-іншаму ў 2020 годзе. Тыя ж самыя эліты зрэагавалі па-іншаму на каронавірус і на палітычныя праблемы. Зараз усё гэта будзе толькі паглыбляцца і пагаршацца. У першую чаргу гэта будзе для ўсёй Еўропы – цэнтальнай, усходняй, заходняй. Гэта будзе змена палітычных элітаў, а таксама бліжэйшыя два гады – да 2024 года, нейкіх добрых рэчаў можна не чакаць. Гэта будзе гарачы перыяд кардынальных зменаў, пагоршыцца так, яно можа. Напрыклад, калі сукупнасць думак, сукупнасць людзей, то кожны крызіс можна праходзіць лягчэй, недзе цяжэй. Але людзі гэта такія дзіўныя істоты, якія ўсё роўна гэта зробяць горш і цяжэй. На сённяшні дзень сітуацыя залежыць не толькі ад элітаў, але і персанальна ад людзей. Чым больш гэтага страху, чым больш неадэкватных дзеянняў, тым больш пагаршаецца сітуацыя. Тут залежыць ад лідараў і ад агульнай атмасферы. Яны будуць мець самыя горшыя наступствы. Чым больш зараз негатыўных падзей, тым больш дрэнныя наступствы ад іх будуць бліжэйшыя тры месяцы. Яшчэ дадаецца рэтраградны марс, які будзе разварочвацца і праходзіць у блізнятах, гэта будзе азначаць, што будзе многа агрэсіўнай рыторыкі. Можна нават не думаць, што да перамоваў падыдуць, гэта будзе многа абвінавачванняў і ўсё будзе рабіцца ў агрэсіўнай форме. Размовы зараз будуць ісці ў агрэсіўнай форме. Я не чакаю бліжэйшыя месяцы, што можна будзе палепшыць сітуацыю.
Астролаг Наталля Сліж будзе гатовая адказаць на пытанні, якалі ўзнікнуць у слухачоў. Пытанні з пазнакай „для астролага” можна дасылаць у рэдакцыю нашага радыё.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Наталля Сліж: Нейкіх добрых рэчаў можна не чакаць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.